3 траўня 2024, Пятніца, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец, які прыгразіў бунтам ураду, прапаў

34
Бізнэсовец, які прыгразіў бунтам ураду, прапаў

Пасля сустрэчы ў Саўміне Сяргей Штода не выходзіць на сувязь.

Дырэктар фірмы міжнародных грузаперавозак Сяргей Штода быў пастаўлены ўладамі ў тупік: цягам апошніх месяцаў яму быў выстаўлены штраф у памеры €80 тысяч за нібыта парушэнні правілаў перавозак грузу ў рамках сістэмы платных дарог BelToll. Учора яго рахунак быў заблакаваны праз запазычанасць, якую бізнэсовец кампенсаваць адмаўляецца. Ён мяркуе, што адбылася тэхнічная памылка, бо грошы «капалі» кожны дзень, а апавяшчэнняў аб парушэннях ён, як і тысячы іншых бізнэсоўцаў, увесь гэты час не атрымліваў.

Учора ў інтэрв'ю charter97.org Сяргей падзяліўся сваімі планамі: схадзіць на апошнія перамовы з прадстаўніком урада, віцэ-прэм'ерам Васіль Мацюшэўскім, а пасля гэтага, калі разумення ўладаў і штрафавай амністыі дамагчыся усё ж не атрымаецца, 4 лютага вывесці на вуліцу тысячы пацярпелых паводле той жа схемы бізнэсоўцаў. Бунт запланаваны на 9 раніцы серады па адрасе Савецкая, 11 ля будынка Савета Міністраў.

Журналіст charter97.org павінен быў звязацца з бізнэсоўцам сёння раніцай, пасля сустрэчы з чыноўнікам, аднак з 12:00 ягоны тэлефон адключаны і спрацоўвала толькі галасавая пошта.

Жонка бізнэсоўца Вольга Юркойць сказала, што ў яе таксама няма сувязі з мужам з самай раніцы.

«Пакуль сама не магу з ім звязацца. Ён збіраўся на прыём да чарговага чыноўніка а 10:00. Напэўна, яшчэ не выйшаў, раз недаступны... Ёсць верагоднасць, што ў яго магла сесці батарэя. Думаю, ён сам патэлефануе, калі зможа», - паведаміла яна.

Нагадаем, дырэктары фірмаў міжнародных грузаперавозак «патрапілі» на сур'ёзныя штрафы парадку 50-80 тысяч еўра праз недасканаласць новай сістэмы платных аўтадарог BelToll. Для многіх з іх гэта азначае банкруцтва, а чыноўнікі разводзяць рукамі і спасылаюцца на чалавечы фактар, праз які парушальнікаў першапачаткова не апавясцілі аб тым, што штрафы налічваюцца з велізарнай хуткасцю і практычна штодня. Дырэктары фірмаў прыгразілі выйсці на вуліцы, перакрыць кальцавую і нават спаліць свае фуры ў знак пратэсту.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках