5 траўня 2024, Нядзеля, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы выклікала расейскага амбасадара для ўручэння ноты пратэсту

6
МЗС Польшчы выклікала расейскага амбасадара для ўручэння ноты пратэсту

Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала расейскага пасла Сяргея Андрэева для ўручэння ноты пратэсту.

Пра гэта паведамляе тэлеканал TVN24, піша «Еўрапейская праўда».

Падставай для гэтага сталі словы намесніка кіраўніка МЗС РФ Рыгора Карасіна аб тым, што кіраўнік МЗС Польшчы Гжэгаж Схетына «пакрывае ганьбай не толькі сябе, але і ўсю дыпламатычную службу краіны» і ўсю палітычную культуру Польшчы.

Раней МЗС Польшчы адказала на гэтыя словы рэзкай заявай, у якой абвінаваціла РФ у грубай рыторыцы і парушэнні стандартаў дыпламатыі.

«Мы асуджаем ўсе формы вербальнай агрэсіі і маніпулявання інфармацыяй у стасунках паміж дзяржавамі, што апошнім часам, на жаль, выяўляецца ўсё часцей у заявах высокапастаўленых чыноўнікаў расейскага боку», - гаворыцца ў заяве.

«Заявы намесніка міністра Карасіна - гэта яшчэ адна спроба Расеі маніпуляваць гісторыяй ХХ стагоддзя», - падкрэслілі ў ведамстве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках