5 траўня 2024, Нядзеля, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 з 10 кніг у Беларусі выдаюцца па-расейску

6
9 з 10 кніг у Беларусі выдаюцца па-расейску

Удзельная вага кніг, выдадзеных на беларускай мове за апошнія тры-чатыры гады, складае каля 10-11%.

Пра гэта паведаміла 3 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню XXII Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, піша БелаПАН.

"Гэтыя лічбы адлюстроўваюць рэальны моўны стан кнігавыдання ў краіне", - мяркуе яна.

Са слоў Ананіч, асноўнымі выдаўцамі кніг на беларускай мове выступаюць выдавецтвы "Мастацкая літаратура", "Звязда", "Беларуская навука", "Народная асвета", "Аверсэў", "Чатыры чвэрці", "Белы вецер".

Агульная колькасць выдадзеных у 2014 годзе ў Беларусі кніг склала 11 613.

"Кожны год колькасць выдадзеных у Беларусі кніг на аднаго жыхара краіны не змяншаецца - сёння гэта 3,3 асобніка, - сказала міністр. - І гэты паказчык супастаўны з расейскімі паказчыкамі".

Наклад выдадзеных кніг - 31,2 млн асобнікаў. "Па назвах мы прыраслі на 1,5%, наклад зменшыўся на 0,5%", - адзначыла Ананіч. Сярэдні наклад кнігі 2,7 тысячы экзэмпляраў.

Са слоў міністра, у краіне налічваецца 450 выдавецкіх арганізацый, большасць з якіх з'яўляюцца недзяржаўнымі, і больш за 750 распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках