5 траўня 2024, Нядзеля, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка згуляе за нацыянальную каманду Беларусі ўпершыню з 2011 года

20
Азаранка згуляе за нацыянальную каманду Беларусі ўпершыню з 2011 года

Нацыянальная каманда Беларусі працягвае падрыхтоўку да матчаў Групы I Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацыі ў Будапешце.

Заняткі праходзяць у штатным рэжыме з удзелам Вольгі Гаварцовай, Аляксандры Сасновіч і Веры Лапко, піша by.tribuna.com.

4 лютага каманда правядзе першую сустрэчу турніру супраць каманды з Грузіі.

А сёння ў сталіцу Вугоршчыны прыбыла першая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка.

Адзначым, што Азаранка згуляе за нацыянальную каманду ўпершыню з 2011 года. Раней беларуска трапляла ў склад нацыянальнай каманды, аднак з розных прычын спартоўцы не ўдавалася выступіць за Беларусь.

Фота: AP

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках