27 красавiка 2024, Субота, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Рэальны курс даляра - 25 тысяч рублёў

30
Леанід Заіка: Рэальны курс даляра - 25 тысяч рублёў

Эканаміст не выключае яшчэ адну рэзкую дэвальвацыю ў найбліжэйшай будучыні.

Апошнімі днямі студзеня ў абменніках нарэшце з'явілася валюта, даляры зноў можна купіць праз інтэрнэт-банкінг, а курс амерыканскай валюты нават часам трохі падае. Праўда, потым зноў расце. Эксперты і эканамісты падзяліліся з "Еўрарадыё" сваімі прагнозамі адносна курсу рубля і перспектыў далейшай дэвальвацыі.

"Курсы валют будуць мяняцца, па-першае, зыходзячы з попыту і прапановы. А па-другое, зыходзячы з ўзаемнага вагання валют на замежных рынках. З улікам таго, што ў свеце даляр расце ў дачыненні да большасці валют, уключаючы і расейскі рубель, і еўра. І хутчэй за ўсё, гэтая тэндэнцыя ў свеце будзе доўжыцца", - распавядае эксперт, фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Менску Вадзім Іосуб.

Гэта значыць даляр будзе расці нягледзячы на самыя жорсткія меры беларускіх уладаў - ён расце цяпер незалежна ад слабасці ці сілы рубля. З еўра не так адназначна - курс еўрапейскай валюты зніжаецца ў дачыненні да амерыканскай, таму ў дачыненні да беларускага рубля еўра калі і будзе расці, то не так прыкметна, як даляр.

Якім чынам улады будуць "зацягваць паясы".

"Тут такая хітрая штука. Каб наўпрост не чапаць людзей, пастанавілі прайсціся па прадпрыемствах. А потым ужо само яно атрымаецца, што не вельмі добрая праца прадпрыемстваў прывядзе да адсутнасці росту прыбыткаў у людзей. У рэальным выражэнні яны нават паменшацца. Гэта звязана, таму што фонд аплаты працы залежыць ад прадукцыйнасці. Гэта значыць прыбытковасці, падзеленай на колькасць рабочых", - распавядае эканаміст Сяргей Чалы.

Ён дадае, што мы жывем у выбарны год. Таму рашучасць Нацбанка і ўрада ў палітыцы "зацягвання паясоў" можа вельмі хутка змяніцца на зусім адваротны. Кіраўніцтва краіны павінна мець гарантыі патрэбнага волевыяўлення, якое гарантуюць высокія заробкі і пенсіі. У такім выпадку зімой-вясной 2016 года, на думку Чалага, нас можа чакаць паўтарэнне 2011 года.

Расслабляцца не варта - яшчэ адна хуткая дэвальвацыя таксама не выключаная.

Эканаміст Леанід Заіка нагадвае пра яшчэ адну праблему - кошты ў Расеі ў пераводзе на даляры па-ранейшаму застаюцца значна больш нізкімі, чым у Беларусі. Гэта праблема.

"Цяпер самая сур'ёзная праблема - суадносіны пакупніцкай здольнасці беларускага і расейскага рубля. Таму што у Расеі кошты ў даляравым эквіваленце нашмат ніжэйшыя, чым у Беларусі. І ў такой сітуацыі цалкам рэалістычна ва ўмовах Мытнага саюза з'яўленне рэверсіўных патокаў. Гэта значыць мяса, малако, тэлевізары , нават аўтамабілі будуць ісці з Расеі ў Беларусь, а не наадварот", - перакананы Заіка.

Таму, на ягоную думку, расслабляцца зусім не варта. Рэальны курс даляра, пасля якога можна на некалькі гадоў забыць пра слова "дэвальвацыя", Заіка ацэньвае ў 22-25 тысяч рублёў.

Такім чынам, аптымізму не шмат. Варыянт першы: растуць кошты і зніжаюцца заробкі. Тады можна разлічваць на больш-менш стабільную сітуацыю на валютным рынку, павольны рост даляра. Варыянт другі: растуць кошты, услед за імі заробкі. У такім выпадку вельмі вялікая імавернасць яшчэ адной дэвальвацыі.

"Што рабіць?" - Парады эканамістаў.

- Пільна сачыць за курсам расейскага рубля. Беларускі прывязаны да яго нашмат мацней, чым да падзеяў сярэдзіны снежня 2014 года. Моцныя ваганні курсу ў Расеі неўзабаве адаб'юцца на Беларусі.

- Трымацца даляра. Калі ёсць магчымасць, вядома. Павялічваць свой асабісты золатавалютны запас сёлета будзе значна цяжэй.

- Быць асцярожным з доўгатэрміновымі рублёвымі ўкладамі. Нават высокія адсоткавыя стаўкі, як паказвае практыка, не гарантуюць захавання сродкаў у выпадку дэвальвацыі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках