27 красавiка 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія будаўнікі страцілі $60 мільёнаў праз дэвальвацыю расейскага рубля

2
Беларускія будаўнікі страцілі $60 мільёнаў праз дэвальвацыю расейскага рубля

Прагнозныя паказчыкі не выкананыя праз дэвальвацыю нацыянальнай валюты на тых рынках, дзе працуюць беларускія кампаніі.

Пра гэта заявіў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Сідараў на выніковай калегіі ўстановы, паведамляе БелТА.

«У першую чаргу ў Расеі, дзе 78% экспарту нашых матэрыялаў. Праз абвал на расейскім рынку мы страцілі больш за 60 млн. даляраў», - канстатаваў Аляксандр Сідараў.

З ягоных слоў, яшчэ адным фактарам стала падзенне коштавай канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі. «Чыннікаў некалькі, у тым ліку рост коштаў на энэрганосьбіты, якія мы аплачваем у далярах. Нашы канкурэнты ў Расеі карыстаюцца гэтымі рэсурсамі коштамі ў расейскіх рублях, таму атрымалі значную канкурэнтную перавагу», - растлумачыў намеснік міністра.

Аляксандр Сідараў канстатаваў і ўплыў зніжэння інвестыцыйнай актыўнасці.

Пры гэтым ён адзначыў і станоўчыя тэндэнцыі. У прыватнасці, захаванне росту паставак на замежныя рынкі, выключаючы расейскі. "Напрыклад, у Славакію нарасцілі пастаўкі ў 4,7 разы, у Вялікабрытанію - у 5,3 разы, у Польшчу - у 3 разы», - адзначыў ён. Намеснік міністра падкрэсліў, што адразу некалькі айчынных прадпрыемстваў у 2014 годзе ўпершыню выйшлі на замежныя рынкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках