27 красавiка 2024, Субота, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковая выведка ЗША: Расея стварае зацяжны канфлікт у Данбасе

3
Вайсковая выведка ЗША: Расея стварае зацяжны канфлікт у Данбасе

РФ у 2015 годзе захавае высокую вайсковую актыўнасць, будзе ціснуць на Украіну вайсковым і невайсковым шляхам

Амерыканская вайсковая разведка мяркуе, што Масква спрабуе стварыць «доўгачасовы канфлікт» на ўсходзе Украіны і «прадоўжыць сёлета ціснуць на Украіну з дапамогай вайсковых і невайсковых метадаў». Пра гэта гаворыцца ў заяве дырэктара Выведвальнага кіравання міністэрства абароны (ВКМА) ЗША генерал-лейтэнанта Вінцэнта Сцюарта, распаўсюджаным на слуханнях у Кангрэсе на тэму глабальных пагроз, піша «Лiга.нет».

У ім адзначаецца, што, на думку ВКМА, дзеянні Масквы ў дачыненні да Украіны «адпавядаюць новай вайсковай дактрыне і стратэгіі Расеі, якая будзе выклікаць далейшую трывогу ў суседніх дзяржаў», паведамляе ИТАР-ТАСС.

Кіраўніцтва выведкі Пентагона мяркуе, што Расея паспяхова абнавіла гэтую дактрыну, каб прадугледзець магчымасць выкарыстання «новых метадаў вайсковых дзеянняў», і «дасягнула істотнага прагрэсу ў мадэрнізацыі сваіх ядзерных і звычайных узбраенняў».

«Мы чакаем, што ў 2015 годзе вайсковая актыўнасць Расеі захаваецца на высокім узроўні», - паведаміў генерал Сцюарт.

Паводле ацэнак ягонай установы, Расея імкнецца стварыць такія ўзброеныя сілы, якія «будуць меншыя і больш манеўраныя» і змогуць у перспектыве выконваць больш разнастайныя задачы. ВКМА прагназуе, што, нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, ВС РФ у 2015 годзе возьмуць удзел у вялікай колькасці вучэнняў і прадоўжаць пераўзбраенне.

У 2014 годзе падраздзяленні расейскіх узброеных сілаў правялі «рэкордную колькасць» вайскова-паветраных і вайскова-марскіх вучэнняў за межамі сваёй нацыянальнай тэрыторыі, і амерыканская вайсковая выведка чакае, што яны прадоўжаць такія дзеянні і нават «павялічаць сваю актыўнасць у Карыбскім і Міжземным морах».

У Пентагоне таксама ўважаюць, што Расея па-ранейшаму будзе надаваць асаблівае значэнне сваім стратэгічным ядзерным сілам і працягне мадэрнізацыю мабільных міжкантынентальных балістычных ракет. На думку ВКМА, Масква будзе імкнуцца паставіць на ўзбраенне дадатковыя ракетныя комплексы «Таполя-М» і працягне распрацоўку комплексу МБР «Рубеж», балістычных ракет на падводных лодках «Булава» і «наступнага пакалення крылатых ракет».

Разам з дырэктарам ВКМА на слуханнях у камітэце ў справах узброеных сіл Палаты прадстаўнікоў Кангрэса выступілі кіраўнікі разведвальнага і аператыўнага ўпраўленняў Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША Марк Чэндлер і генерал лейтэнант Уільям Мэйвіл. Яны папрасілі ўважаць невялікі даклад, падрыхтаваны генералам Сцюартам, іх сумеснай заявай.

Нагадаем, учора ў расейскай Паўднёвай вайсковай акрузе (ПВА) пачаліся маштабныя вучэнні з падраздзяленнямі радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай (РХБ) абароны. Вучэнні праходзяць на сямі палігонах, размешчаных у Валгаградскай вобласці, Стаўрапольскім і Краснадарскім краях, рэспублікі Паўночная Асеція - Аланія, з удзелам частак, дыслакаваных у Арменіі і акупаваных у Крыме. У манеўрах удзельнічаюць больш за 1,7 тыс. вайскоўцаў і звыш 350 адзінак узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках