27 красавiка 2024, Субота, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Антынаркатычныя папраўкі» ў КК увайшлі ў дзеянне

7
«Антынаркатычныя папраўкі» ў КК увайшлі ў дзеянне

Адказнасць за захоўванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў узмоцненая.

4 лютага ўвайшоў у дзеянне закон «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь у пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў», прыняты для прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з дэкрэтам прэзідэнта № 6 «Аб неадкладных мерах у супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў», піша БелаПАН.

Папраўкі ў КК былі прынятыя «палатай прадстаўнікоў» і адобраны «саветам рэспублікі» 15 студзеня, а 29 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон.

4 лютага ўвайшлі ў дзеянне наступныя змены:

- Мінімальны ўзрост, з якога наступае адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў, паніжаецца да 14 гадоў (раней адказнасць наступала з 16 гадоў);

- У новай рэдакцыі артыкул 57 КК «Пазбаўленне волі» за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў прадугледжвае максімальнае пакаранне 25 гадоў пазбаўлення волі;

- У частцы 3 заўваг да артыкула 327 «Крадзеж наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў і аналагаў» уводзіцца новая фармулёўка, якая нашмат звужае магчымасці вытворцаў наркотыкаў у вырабе «легальных» версій забароненых да абароту рэчываў;

- Артыкул 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў» у новым варыянце прадугледжвае пакаранне за продаж або перадачу наркотыку заведама непаўнагадовым - за падобныя дзеянні можна атрымаць да 15 гадоў пазбаўлення волі;

- За выдаванне памяшканняў для вырабу і спажывання наркотыкаў прадугледжаная адказнасць - да пяці гадоў пазбаўлення волі;

- За перавоз псіхаактыўных рэчываў праз дзяржаўную мяжу ў рамках Мытнага саюза таксама прадугледжаная крымінальная адказнасць, што дасць магчымасць эфектыўна змагацца з іх кантрабандай з тэрыторый дзяржаў - удзельніц МС.

У сферы процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў Міністэрства ўнутраных спраў нададзена функцыямі каардынатара дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў (арганізацый).

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць:

- За з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выклiканым ужываннем без прызначэння лекара псіхаактыўных рэчываў, - штраф ад 5 да 10 базавых велічынь;

- За ўжыванне псіхаактыўных рэчываў у грамадскім месцы - штраф ад 10 да 15 базавых велічынь;

- За паўторнае цягам года ўчыненне вышэйназваных правапарушэнняў - штраф, або арышт на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

У банкаўскай сферы ўводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя фізічных уладальнікаў што адкрываюць электронныя кашалькі. Асобы, якім адкрытыя названыя кашалькі раней, абавязаныя да 1 сакавіка 2015 падаць у банк альбо iншую арганiзацыю, што адкрыла электронны кашалёк, дакументы, неабходныя для ідэнтыфікацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках