27 красавiка 2024, Субота, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харпер Лі апублікуе працяг «Забіць перасмешніка»

Харпер Лі апублікуе працяг «Забіць перасмешніка»

Аўтарка рамана «Забіць перасмешніка» выпусціць працяг сваёй адзінай кнігі, якая стала ў 1960 годзе лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі.

Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на выдавецкі дом Harper, піша Lenta.ru.

Кніга аб'ёмам у 304 старонкі ў англійскім варыянце пад назвай Go Set a Watchman выйдзе 14 ліпеня 2015 накладам два мільёны асобнікаў.

«У сярэдзіне 1950-х я напісала Go Set a Watchman, у якой гаворка ідзе пра дарослую гераіню Скаўт. Мой рэдактар быў зачараваны ўспамінамі аб яе дзяцінстве і пераканаў мяне напісаць раман, які пазней атрымаў назву «Забіць перасмешніка», ад асобы маленькай дзяўчынкі», - тлумачыць Лі.

Паколькі яна ўпершыню збіралася выдаваць кнігу, пісьменніца прыслухалася да парады дасведчанага выдаўца. Нядаўна сябар і адвакат пісьменніцы знайшоў рукапіс. Лі паказала яго некалькім людзям, чыё меркаванне мела для яе значэнне, і калі яны ўхвалілі раман, аўтарка наважылася на публікацыю праз 50 гадоў пасля стварэння.

Адзіны раман Лі «Забіць перасмешніка» ўважаецца збольшага аўтабіяграфічным і напісаны ад асобы дачкі адваката, які абараняе ў судзе чарнаскурага, несправядліва абвінавачанага ў згвалтаванні белай жанчыны. Кніга была апублікавана ў 1960 годзе, праз год Лі атрымала за яго Пулітцэраўскую прэмію. Экранізацыя рамана, выкананая ў 1962 годзе, выйграла некалькі прэстыжных прэмій, у тым ліку тры «Оскары».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках