27 красавiка 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Агрызка: Перамовы з марыянеткамі Крамля не маюць сэнсу

3
Уладзімір Агрызка: Перамовы з марыянеткамі Крамля не маюць сэнсу

Менскія сустрэчы не прынясуць выніку, паколькі за стол перамоваў замест сепаратыстаў павінны сесці прадстаўнікі Расеі.

Пра гэта заявіў былы міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка, паведамляе «Радыё Свабода».

Менавіта прадстаўнікі Крамля, на думку эксперта, і прымаюць рэальныя пастановы ў канфлікце на Данбасе.

Таму дыпламат мяркуе мэтазгодным весці перамовы ў жэнеўскім фармаце, які прадугледжвае ўдзел Украіны, ЗША і ЕЗ з аднаго боку, і Расеі з другога. А сустрэчы «з людзьмі, якія ні на што не ўплываюць» ён называе стратай часу і самападманам.

«На сітуацыю, у выпадку перамоваў з Расеяй, можа паўплываць тое, што Расея адчуе ўплыў санкцый на сваю эканоміку, на сітуацыю на ўнутраным спажывецкім рынку, на сітуацыю з адтокам капіталаў. А перамовы з марыянеткамі не маюць ніякага сэнсу», - уважае Агрызка.

Фота: PHL

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках