27 красавiка 2024, Субота, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы сустрэліся са спецдакладчыкам ААН аб Беларусі

1
Праваабаронцы сустрэліся са спецдакладчыкам ААН аб Беларусі

Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый сустрэліся з адмысловым дакладчыкам ААН аб правах чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.

Мерапрыемства праводзілася 2-3 лютага ў Вільні, паколькі беларускія ўлады не прызнаюць мандату спэцдакладчыка ААН і не даюць яму запрашэння наведаць Беларусь, піша ПЦ «Вясна».

Сёлета Рэспубліка Беларусь павінна прайсці чарговую працэдуру ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду (УПА1). Другі этап УПА запланаваны на травень 2015 года. Беларусь павінна падаць вынікі выканання папярэдніх рэкамендацый у сітуацыі з правамі чалавека, прынятых ёю падчас першага этапу. Напярэдадні гэтага агляду беларускія НДА накіравалі альтэрнатыўны даклад у офіс Вярхоўнага камісара правоў чалавека ААН.

Са слоў намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціна Стэфановіча, падчас кансультацый была абмеркаваная сітуацыя з грамадска-палітычнымі правамі ў краіне, іншыя праблемы, якія тычацца выканання правоў чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы выказалі заклапочанасць адсутнасцю рэальнага прагрэсу ў ключавых праблемных сферах з правамі чалавека ў краіне за апошнія 5 гадоў.

Варта нагадаць, што на чэрвень запланаванае галасаванне ў Радзе правоў чалавека ААН аб прадаўжэнні мандата спецдакладчыка аб правах чалавека ў Беларусі.

Універсальны перыядычны агляд (УПА), які ў гэты момант праходзіць Беларусь, - гэта адносна новы (з 2006 года) механізм Рады правоў чалавека ААН, які ацэньвае ступень, у якой кожная з 192 дзяржаў-сябраў ААН выконвае свае міжнародныя абавязанні ў правах чалавека. УПА закліканы паляпшаць сітуацыю з правамі чалавека «на месцах», спрыяць выкананню абавязацельстваў дзяржавы ў галіне правоў чалавека і ўмацоўваць патэнцыял дзяржавы ў справе абароны правоў чалавека. Сітуацыя з правамі чалавека ў кожнай краіне разглядаецца адзін раз у пяць гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках