27 красавiка 2024, Субота, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ісламская дзяржава» пагражае Еўропе тэрактамі і заваяваннем

4
«Ісламская дзяржава» пагражае Еўропе тэрактамі і заваяваннем

Ісламісты заявілі аб планах заваяваць Еўропу, пачынаючы з Бельгіі.

Ліст з такімі пагрозамі атрымала рэдакцыя фламандскай газеты Het Laatste Nieuws, паведамляе «Інтэрфакс».

Выкананы на друкарцы ліст прыйшоў у рэдакцыю па пошце напярэдадні. Напісаны ён на французскай мове, на думку спецыялістаў, «у логіцы, уласцівай ІД». У лісце адзначаецца, што ІД уважае Бельгію за мішэнь, таму ў гэтай краіне можа быць учынены «тэракт з выкарыстаннем аўтамабіля з выбухоўкай».

«Тое, што адбылося ў Францыі, паўторыцца ў Бельгіі, - паведамляецца ў лісце. - ІД будзе заваёўваць Еўропу з Бельгіі, бо вы распачалі працэс супраць Sharia4Belgium (радыкальнай ісламісцкай арганізацыі «Шарыят для Бельгіі») і трымаеце ў турме некалькі нашых братоў».

Ліст адрасаваны насельніцтву Бельгіі, лідару фламандскіх нацыяналістаў Барту дэ Вейверу і каралю Філіпу. У ім даецца спасылка на размешчаны ІД на мінулым тыдні ў інтэрнэце відэазапіс, у якім тэрактамі пагражаюць Бельгіі, Францыі і ЗША. Ліст канфіскаваны і вывучаецца паліцыяй.

Фота: AFP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках