4 траўня 2024, Субота, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяўдары па ісламістах у Іраку спынілі іх наступ

Авіяўдары па ісламістах у Іраку спынілі іх наступ

Але ў Сірыі гэта не перашкодзіла ім пашырыць тэрыторыю.

Стратэгія адміністрацыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў барацьбе супраць тэрарыстаў цяпер пад сумневам. Пра гэта піша Wall Street Journal са спасылкай на незалежныя ацэнкі ў ЗША. Удары з паветра па пазіцыях тэрарыстаў не дазволілі ім замацавацца ў Іраку. Але ў Сірыі гэта не перашкодзіла «Ісламскай дзяржаве» пашырыцца і захапіць новыя тэрыторыі краіны, паведамляе ZN.ua.

Выданне піша, што поспех баевікоў на сірыйскай тэрыторыі абумоўлены тым, што ЗША засяродзіліся на дапамозе Іраку, у якім ісламісты захапілі значную тэрыторыю і абвясцілі новы «халіфат». Дзякуючы ўдарам ЗША, пазіцыі баевікоў удалося перамясціць.

«Цяпер «Ісламская дзяржава» ў стане замацавацца ў Сірыі. Але я б не называў гэтую краіну бяспечным месцам для тэрарыстаў. Аднак тут ім лягчэй згрупаваць сілы, спланаваць аперацыі і знайсці прытулак, чым у Іраку», - пракаментаваў выданню неназваны прадстаўнік міністэрства абароны ЗША.

Праз адсутнасць поспеху ў барацьбе супраць «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі, адміністрацыя Барака Абамы разглядае магчымасць змяніць сваю стратэгію. Некаторыя чыноўнікі ў Белым доме спрабуюць схіліць улады ЗША да таго, каб больш надаваць увагі Сірыі, чым Іраку.

Сярод прапаноў: стварэнне буфернай зоны паміж Сірыяй і Турцыяй сіламі войска і авіяцыі ЗША, каардынаваць удары па тэрарыстам з сірыйскімі паўстанцамі і забяспечыць зброяй курдаў, якія ваююць на сірыйскай тэрыторыі.

У гэты ж час, тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» рыхтуюцца захапіць поўдзень Афганістана. Яны прыцягваюць мужчын у правінцыі Гільменд і спрабуюць стварыць тэрарыстычную сетку на афганскай тэрыторыі. У гэты ж час іншая тэрарыстычная арганізацыя - «Талібан» - супрацьстаіць «Ісламскай дзяржаве».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках