8 траўня 2024, Серада, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты ў Лівіі падпалілі галоўны нафтавы тэрмінал

Ісламісты ў Лівіі падпалілі галоўны нафтавы тэрмінал

Ісламісты абстралялі ракетамі і падпалілі галоўны экспартны нафтавы тэрмінал краіны ў порце Ас-Сідр на ўсходзе краіны.

Паводле звестак выдання, гараць тры велізарныя ёмістасці для захоўвання нафты. Паводле інфармацыі брытанскага выдання, баевікі абстралялі збудаванне, падплыўшы да тэрмінала на ракетных катэрах. Спробы патушыць агонь пакуль беспаспяховыя, над тэрміналам уздымаюцца клубы чорнага дыму, сведчаць фота, апублікаваныя Reuters, піша NEWSru.com.

Пры гэтым прадстаўнік ісламістаў Ізмаіл аль-Шукры заявіў, што нафтавы тэрмінал загарэўся не праз атаку баевікоў, а пасля бамбёжкі, якую правялі ўрадавыя ВПС.

Афіцыйныя асобы папярэджваюць, што Лівія можа апынуцца перад тварам хаосу і ваенных дзеянняў падобных тым, што ахапілі Сірыю.

Паўстанцы з групоўкі "Рассвет Лівіі", якія дапамагалі звяргаць Муамара Кадафі ў 2011 годзе, затым захапілі кантроль над сталіцай краіны Трыпалі, выгнаўшы адтуль афіцыйны ўрад. У выніку ў Лівіі ў цяперашні час дзейнічаюць фактычна два ўрады і два парламенты - у Тобруке знаходзіцца міжнародна прызнаны кабінет урада, а ў Трыпалі - ісламісцкае кіраўніцтва, адзначае NEWSru Israel.

Цяпер групоўка ўступіла ў супрацьстаянне за рэсурсы краіны, у асноўным нафтавыя.

Нафтавыя радовішчы ў цяперашні час утрымлівае групоўка "Сілы абароны Кірэнаікі" Ібрагіма Джатрана, які дасягнуў пагаднення з афіцыйным лівійскім урадам адносна кіравання нафтавымі прадпрыемствамі на ўсходзе краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках