27 красавiка 2024, Субота, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі «Трэст №15 Спецбуд» пераходзіць на чатырохдзёнку

11
Менскі «Трэст №15 Спецбуд» пераходзіць на чатырохдзёнку

Прадпрыемства з 12 лютага будзе працаваць чатыры дні на тыдзень і па 7 гадзін у дзень.

Такі графік уводзіцца да 1 красавіка, піша «Наша Нiва».

«Цяпер на прадпрыемстве склалася такая сітуацыя, што мы не ў стане плаціць людзям за поўны працоўны дзень. Гэта залежыць ад шэрагу чыннікаў: і ад эканамічнай сітуацыі, і ад здольнасцяў заказчыкаў аплачваць нашу працу», - паведаміла Кацярына Маргулец, начальніца аддзела арганізацыйна-кадравай і прававой работы менскага прадпрыемства.

Трэст №15 працуе на рынку будаўнічых паслуг амаль 60 гадоў. У яго складзе пяць спецыялізаваных упраў і ўправа вытворча-тэхналагічнай камплектацыі.

На сённяшні дзень на прадпрыемстве працуе амаль 1800 чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках