27 красавiка 2024, Субота, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«50 адценняў шэрага» пабіў рэкорды продажаў квіткоў

1
«50 адценняў шэрага» пабіў рэкорды продажаў квіткоў

Стужка атрымала самыя вялікія папярэднія продажы квіткоў за ўсю гісторыю кіно.

Фільм «50 адценняў шэрага» ўстанавіў новы рэкорд - на сённяшні дзень у 39 краінах, за выняткам ЗША, на яго ўжо прададзена больш за 2,75 млн квіткоў, піша korrespondent.net.

Лідарам продажаў з'яўляецца Нямеччына, дзе зрэалізавана больш за 450 тысяч квіткоў, распавёў журналістам дырэктар маркетынгу кампаніі Cinestar Олівер Фок. Беларусы ўжо купілі 10 тысяч квіткоў на «50 адценняў шэрага», паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Брытанскія кінатэатры ўжо назвалі «50 адценняў шэрага» фільмам з самымі вялікімі папярэднімі продажамі за ўсю гісторыю кіно. Скандальная стужка апярэдзіла «Мсціўцаў» і «Аватар».

Сэрвіс Fandango раней пісаў, што фільм паводле бэстсэлера Эрыкі Джэймс Леанард стаў лідарам паводле папярэдніх продажаў сярод усіх фільмаў з рэйтынгам 18+.

Нагадаем, сусветная прэм'ера «50 адценняў шэрага» адбудзецца на Бэрлінскім кінафестывалі 11 лютага, у Беларусі гледачы змогуць убачыць фільм днём пазней.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках