4 траўня 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі: Цяпер беспрацоўныя не змогуць падманваць нас

68
Падаткавікі: Цяпер беспрацоўныя не змогуць падманваць нас

З 1 студзеня атрымальнікі пазык будуць плаціць падаходны падатак у памеры 13% ад атрыманай сумы.

Выключэнне магчымае толькі ў выпадку, калі фундатарамі з’яўляюцца блізкія сваякі, апекуны, папячыцелі або падапечныя, піша «Советская Белоруссия».

Адпаведнае палажэнне прапісанае ў новай рэдакцыі 178. артыкула Падатковага Кодэкса краіны. Новая падатковая норма прыйшла на змену больш лаяльнай папярэдняй, якая прадугледжвала адлічэнні ў бюджэт толькі з пратэрмінаваных пазык, атрыманых у замежных грамадзян і арганізацый. Цяпер жа падаходны падатак будзе спаганяцца з кожнай сумы пазыкі, якая выяўленая ў даўжніка на момант падачы дэкларацыі аб даходах. У пералік сум, якія падлягаюць падаткаабкладанню, увайшлі таксама пазыкі, атрыманыя ад фізічных асоб, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Прасцей кажучы, ад сяброў, знаёмых і далёкіх сваякоў. Начальнік управы падаткаабкладання фізічных асоб Інспекцыі МПЗ Гарадзенскай вобласці Віктар Рынкевіч патлумачыў, што новая норма павінна стаць адным з дзейсных метадаў у барацьбе з нелегальнымі даходамі, а таксама з заробкамі «ў капэртах»:

- У поле зроку падатковай нярэдка трапляюць людзі, якія афіцыйна ўважаюцца за беспрацоўных, але пры гэтым яны рэгулярна купляюць кватэры, машыны і іншую дарагую ўласнасць. У дэкларацыі аб даходах такія часцей за ўсё паказваюць аднолькавую крыніцу - «пазычыў у сябра». Паколькі раней такая крыніца даходу падаткам не абкладалася, ім атрымоўвалася вадзіць дзяржаву за нос. Цяпер такі метад не пройдзе. Віктар Рынкевіч падкрэсліў, што па меры вяртання грошай фундатару падатковая будзе праводзіць пераразлік выплачанай у бюджэт сумы, аж да поўнай яе кампенсацыі цалкам выплаціўшаму сваю пазыку даўжніку.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках