Раналду назвалі найлепшым футбалістам ангельскай прэм'ер-лігі
1- 5.02.2015, 16:25
- 4,851
Форвард мадрыдскага Рэала, які раней выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд», быў прызнаны найлепшым гульцом ангельскай прэм'ер-лігі за ўсю гісторыю з моманту яе заснавання ў 1992 годзе.
Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Daily Mirror.
Пераможца вызначаўся шляхам онлайн-галасавання. Раналду набраў 24 адсоткі галасоў і апярэдзіў форварда Цьеры Анры, які выступаў за «Арсенал». За француза прагаласавалі 18 адсоткаў заўзятараў.
У рэйтынгу найлепшых гульцоў у гісторыі прэм'ер-лігі таксама прысутнічаюць паўабаронца «Манчэстар Юнайтэд» Раян Гіггз (13 працэнтаў галасоў), былы форвард «Ньюкасла» Алан Шырэр (12) і былы нападнік «чырвоных д'яблаў» Эрык Кантона (12).
Раналду, якому ў чацвер, 5 лютага, спаўняецца 30 гадоў, выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд» з 2003 да 2009 года. На ягоным рахунку тры тытулы чэмпіёна Англіі, перамогі ў Кубку і Суперкубку краіны, дзве - у Кубку лігі, а таксама перамогі ў Лізе чэмпіёнаў сезону-2007/08 і клубным чэмпіянаце свету ў 2008 годзе. У тым жа годзе ён атрымаў «Залаты мяч» (галоўны індывідуальны прыз у сусветным футболе) і «Залаты буц» (прыз найлепшага бамбардзіру нацыянальных чэмпіянатаў краін, якія ўваходзяць ва УЕФА).
Фота: AP