3 траўня 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магерыні: ЕЗ падтрымлівае мірныя ініцыятывы Мэркель і Аланда

3
Магерыні: ЕЗ падтрымлівае мірныя ініцыятывы Мэркель і Аланда

ЕЗ падтрымлівае ініцыятыву лідараў Францыі і Нямеччыны ва ўрэгуляванні крызісу на Данбасе.

Пра гэта гаворыцца ў заяве высокай прадстаўніцы ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні, інфармуе "Еўрапейская праўда".

"Еўрапейскі звяз падтрымлівае ўсе ініцыятывы, накіраваныя на прывядзенне палітычнага развязання працяглага канфлікту ва Усходняй Украіне; намаганні канцлеркі Ангелы Мэркель і прэзідэнта Франсуа Аланда і аб'яўленыя імі візіты ў Кіеў і Маскву ідуць у гэтым кірунку", - гаворыцца ў заяве.

Са слоў Магерыні, ЕЗ і ў далейшым будзе імкнуцца да палітычнага развязання канфлікту і выкарыстоўваць для гэтага ўсе магчымыя сродкі.

"Еўрапейскі звяз захоўвае адзінства ў пытанні выкарыстання ўсіх даступных сродкаў, каб дамагчыся палітычнага развязання канфлікту ўключна з ціскам і ўзмацненнем дыялогу", - адзначыла яна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках