6 траўня 2024, панядзелак, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Падатак на запазычанасці» трэба будзе плаціць толькі пры запаўненні дэкларацыі

38
«Падатак на запазычанасці» трэба будзе плаціць толькі пры запаўненні дэкларацыі

Сёлета з 1 студзеня ўвайшлі ў дзеянне змены ў 178-ы артыкул Падатковага кодэкса.

У новай рэдакцыі артыкул у асобных выпадках прадугледжвае абкладанне 13% падаходным падаткам запазычанасцяў і крэдытаў, атрыманых грамадзянамі ад іншых фізічных асоб - гэта значыць грошай, узятых у пазыку. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства падаткаў і збораў.

Установа звяртае ўвагу, што падаткаабкладанне запазычаных грошай будзе весціся толькі ў тым выпадку, калі гэтыя грошы будуць пазначаныя ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Напрыклад, чалавека папросяць растлумачыць, адкуль узятыя сродкі на дарагую куплю.

Гэта правіла не распаўсюджваецца на запазычанасці, атрыманыя ад беларускіх арганізацый і крэдыты беларускіх банкаў і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых устаноў.

Пры поўным вяртанні запазычанасці выплачаны падаходны падатак падлягае заліку ці вяртанню асобе, якая выплаціла падатак, - на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць поўнае пагашэнне. Калі толькі сродкі для пагашэння не былі зноў узятыя ў абавязак.

Падатковым органам не вылічаецца падатак з даходаў у выглядзе запазычанасці, крэдытаў, калі такія запазычанасці, крэдыты:

1. атрыманыя ад асоб, якія знаходзяцца ў стасунках блізкага сваяцтва: муж і жонка, бацькі (усынавіцелі), дзеці (таксама ўсыноўленыя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі, прадзед, прабабка, праўнукі;

2. атрыманы ад асоб, якія з’яўляюцца: блізкімі сваякамі мужа ці жонкі, у тым ліку памерлых;

3. цалкам выплачаныя (вернутыя) і ў падатковы орган пададзеныя дакументы, якія пацвярджаюць факт поўнай выплаты (вяртання) запазычанасці, крэдытаў. Пры частковым пагашэнні (вяртанні) пазыкі, крэдыту падатак вылічваецца з непагашанай (нявернутай) сумы такой пазыкі, крэдыту.

Падатковая нагадвае, што дэкларацыя аб даходах і маёмасці падаецца толькі тымі фізічнымі асобамі, якім накіравана пісьмовае патрабаванне падатковага органа аб яе падаванні.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках