6 траўня 2024, панядзелак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзёрзкі напад на краму дарагіх гадзіннікаў у цэнтры Менска (Фота)

42

У цэнтры Менска, на вуліцы Камсамольскай, адбыўся напад на краму дарагіх гадзіннікаў.

А 5-й раніцы невядомыя разбілі шкляныя ўваходныя дзверы, піша «Наша Нiва».

На месцы здарэння працуе следчая група, ідзе вопіс маёмасці. У Следчым камітэце ад каментароў пакуль адмовіліся, прапанаваўшы сачыць за абнаўленнямі на сайце СК.

Нагадаем, што два тыдні таму, 20 студзеня, у Менску, на праспекце Незалежнасці, быў учынены напад на ювелірную краму Ziko. А 17.00 прадавец салона заўважыў, як адзін з наведвальнікаў спрабуе скрасці ювелірныя вырабы. Ён паспрабаваў перашкодзіць крадзяжу. Падчас бойкі невядомы ўдарыў прадаўца і збег.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках