6 траўня 2024, панядзелак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Найем: Пуцін абвясціў пра свае планы толькі Аланду і Мэркель

12
Мустафа Найем: Пуцін абвясціў пра свае планы толькі Аланду і Мэркель

Паводле звестак крыніц Мустафы Найема, «План Пуціна» ўчора быў адпраўлены толькі кіраўнікам ФРГ і Францыі - у абыход украінскага боку.

Расейскі лідэр Уладзімір Пуцін, відавочна, не мае жадання прыцягваць Кіеў да развязвання канфліктнай сітуацыі, звязанай з Украінай. Пра гэта піша ў сябе на «Фэйсбуку» народны дэпутат ад Блока Пятра Парашэнкі Мустафа Найем, спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад высокапастаўленага ўдзельніка, маючай адбыцца Мюнхэнскай канферэнцыі.

«План урэгулявання сітуацыі ва Украіне быў перададзены [прэзідэнту Францыі] Франсуа Аланду і [канцлерцы Нямеччыны] Ангеле Мэркель учора ў другой палове дня. Першапачаткова прапанова Крамля была перададзеная толькі еўрапейцам. Расейскі прэзідэнт прапаноўваў абмеркаваць план датычны Украіны без прыцягнення ўкраінскага боку. Гэта значыць, наогул, без усялякага ўдзелу афіцыйных асоб з Украіны», - гаворыцца ў паведамленні Найема.

Са слоў нардэпа, Аланд і Мэркель «думалі нядоўга», ва ўльтыматыўнай форме прад'явіўшы прэзідэнту Расеі патрабаванне забяспечыць перадачу таго ж пакета дакументаў Кіеву.

«У Маскве доўга спрачаліся, але ў выніку па-імперску нязграбна саступілі, і да вечара Крэмль афіцыйна перадаў прапановы Уладзіміра Пуціна Пятру Парашэнку», - піша Найем.

Праз некалькі гадзін пасля перадачы «плана Пуціна» ў Кіеў Масква была пастаўленая яшчэ перад адным фактам, паведамляе нардэп, а менавіта, што перад прыездам у РФ лідары еўрапейцаў наведаюць сталіцу Украіны і прыбудуць на перамовы ў Маскву толькі пасля азнаямлення з меркаваннем украінскага боку, піша liga.net.

«Мяркуючы па ўсім, Уладзімір Пуцін - у адрозненне ад Аланда і Мэркель - так нічога і не зразумеў. Сітуацыю ва Украіне могуць абмяркоўваць усюды - у Брусэлі, у Бэрліне, у Вашынгтоне ці нават Маскве... Але да таго часу, пакуль за сталом перамоваў не будзе Украіны, гэты міжсабойчык скончыцца яшчэ адной бойняй», - паведаміў з Мюнхэна Найем.

Нагадаем, 5 лютага ў другой палове дня ў часе пяцігадзінных перамоваў Пятра Парашэнкі з Франсуа Аландам і Ангелай Мэркель былі распрацаваныя сумесныя прапановы для ўвасаблення Менскіх пагадненняў. Сёння яны абмяркуюць гэты план з Пуціным.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках