6 траўня 2024, панядзелак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская субмарына заўважаная ў выключнай эканамічнай зоне Латвіі

8

Узброеныя сілы Латвіі зафіксавалі ў выключнай эканамічнай зоне падводную лодку і вайсковы карабель Расейскай Федэрацыі.

«Узброеныя сілы 6 лютага ў выключнай эканамічнай зоне Латвіі на адлегласці 10 марскіх міль ад тэрытарыяльных вод краіны (блізу 18,5 км) зафіксавалі расейскі вайсковы карабель класа Finik і субмарыну», - перадаюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі ў Twitter.

Цягам апошняга часу Расея ўзмацніла сваю вайсковую прысутнасць побач з краінамі-удзельніцамі NATO, асабліва ў Балтыйскім рэгіёне. Паводле звестак альянсу, у 2014 годзе было перахоплена больш за 100 расейскіх самалётаў. У сувязі з узрослай актыўнасцю авіяцыі РФ у Балтыйскім рэгіёне. Латвія, Літва і Эстонія прынялі пастанову ўзмацніць вайсковае супрацоўніцтва і павялічыць фінансаванне паветранай паліцыі NATO у тры разы, піша zn.ua.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках