3 траўня 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Life :) падвышае тарыфы: сталі вядомыя новыя кошты

22
Life :) падвышае тарыфы: сталі вядомыя новыя кошты

11 лютага аператар life :) падвышае тарыфы на шэраг сваіх паслуг.

Пра гэта было абвешчана яшчэ 10 дзён таму, аднак тады кампанія не паведаміла, на што і на колькі вырастуць кошты. Tut.by высветліла падрабязнасці пра падаражанне з уласных крыніц.

Падвысяцца кошты на архіўныя тарыфы йо600 і йо1200. Плата за паслугу "твой дзень" на йо600 вырасце з 720 да 990 рублёў у дзень, на йо1200 - з 1650 да 2310 рублёў.

З 11 лютага будуць паднятыя кошты на шэраг інтэрнэт-тарыфаў:

life :) Інтэрнэт Unlim 128 падаражэе з 82 800 да 96 000 рублёў,

life :) Інтэрнэт 10 000 - з 94 800 да 129 000 рублёў,

life :) Інтэрнэт Unlim 512 - з 118 800 да 180 000 рублёў,

life :) Інтэрнэт Unlim 1024 - з 154 800 да 210 000 рублёў,

life :) Інтэрнэт Unlim - з 190 800 да 270 000 рублёў.

Іншыя інтэрнэт-тарыфы, паводле інфармацыі партала, не зменяцца.

Кошты на актуальныя тарыфы для масавых абанентаў (XS, S, M, L і XL) 11 лютага не падымуць. Акрамя таго, змены не закрануць тых абанентаў, якія падключыліся на прапановы з абавязаннем да заканчэння тэрміну абавязання.

Карпаратыўным абанентам пашанцавала менш - на тарыфах "Супер Бізнэс life :)" і "Новы Супер Бізнэс life :)" абаненцкая плата павялічыцца з 6 360 да 9000 рублёў, званкі на іншыя сеткі па Беларусі вырастуць з 300 да 420 рублёў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках