6 траўня 2024, панядзелак, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка, якая выкінула дзіця з балкона: «Я гэта зрабіла праз пазыкі»

44
Мянчанка, якая выкінула дзіця з балкона: «Я гэта зрабіла праз пазыкі»

Трохгадовы хлопчык загінуў, а сама жанчына цяпер у псіхіятрычным шпіталі.

Нагадаем, трагедыя адбылася ў Менску 28 студзеня. Жыхары дома па вуліцы Адзінцова сталі сведкамі страшнай карціны: трохгадовы хлопчык зваліўся на казырок пад'езда з балкона 12-га паверха. Хлопчык памёр па дарозе ў лякарню. У забойстве дзіцяці падазраюць ягоную 34-гадовую маці. Як высветлілі следчыя, мянчанка спрабавала звесці рахункі з жыццём, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Жанчына, ужыўшы спіртное, паднялася на дванаццаты паверх з жаданнем учыніць суіцыд разам з сынам. Але пасля падзення хлопчыка яна так і не адважылася выкінуцца, - кажа афіцыйны прадстаўнік управы Следчага камітэта Менска Аляксандр Герасімаў. - Ёй прызначаная стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза.

Прычыны, якія прымусілі жанчыну пайсці на такі адчайны крок, цяпер высвятляюцца.

- Са слоў жанчыны, у яе былі пазыкі, цяжкае матэрыяльнае становішча. Але ў апошні момант яна ці то спалохалася, ці то перадумала скакаць з балкона, - распавяла выданню крыніца ў іншым ведамстве.

Маці забітага дзіцяці затрымалі, а цяпер перавялі ў псіхіятрычную лякарню на экспэртызу. Папярэдняе расследаванне працягваецца.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках