6 траўня 2024, панядзелак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі чыноўнік прапанаваў падчас крызісу есці крапіву

42
Расейскі чыноўнік прапанаваў падчас крызісу есці крапіву

Мэр Волагды Яўген Шулепаў прапанаваў жыхарам рэгіёну ў крызіс есці крапіву.

Такую заяву чыноўнік зрабіў падчас пасяджэння гарадскога антыкрызіснага штаба, пра гэта паведамляе ІА FlashNord.

«Пагадненне аб коштаўтварэнні (з сеткавымі рэтэйлерамі) дазволіць нам стабілізаваць кошты прадуктаў харчавання. Трэба дапамагчы насельніцтву справіцца з гэтай сітуацыяй і перажыць гэты цяжкі час. Зразумела, што прыйдзе вясна - пойдзе крапіва, і будзе лягчэй. Але да вясны яшчэ дажыць трэба», - заявіў Шулепаў.

Пазней у прэс-службе гарадской адміністрацыі ўдакладнілі, што словы кіраўніка адміністрацыі - «гэта толькі жарт, сказаны падчас выступу», піша Lenta.ru.

У студзені дэпутат заканадаўчага сходу Свярдлоўскай вобласці Ілля Гафнер прапанаваў расейцам менш есці. «Калі не стае грашовых сродкаў, то трэба ўспомніць, што ўсе мы, рускія людзі, прайшлі голад і холад і чаго толькі не трывалі... Трэба задумацца аб уласным здароўі і менш есці, напрыклад. Хоць, вядома, гэта не атрымліваецца, аднак…», - заявіў Гафнер.

Словы дэпутата падпалі пад жорсткую крытыку. Пазней Гафнер у сваім інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва», паведаміў, што ягонае выказванне няправільна зразумелі.

Паводле вынікаў 2014 інфляцыя ў Расеі склала 11,4 адсоткаў. У 2015-м, згодна з абноўленым прагнозам Мінэканамразвіцця, яна складзе 12 адсоткаў. Намеснік міністра эканамічнага развіцця Аляксей Ведзеў прагназуе, што пік інфляцыі прыпадзе на сакавік-красавік, калі рост коштаў дасягне 15-17 адсоткаў у гадавым вымярэнні.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках