6 траўня 2024, панядзелак, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнае адрозненне малпаў ад чалавека паставілі пад сумнеў

13
Галоўнае адрозненне малпаў ад чалавека паставілі пад сумнеў

Малпы, як і людзі, асвойваюць чужую гаворку для таго, каб дапасавацца да новага калектыву.

Падчас пераезду з Нідэрландаў у Шатландыю шымпанзэ навучылася называць яблык на новай "мове", пераняўшы асаблівасці вымаўлення сваіх новых суседзяў, паведамляе New Scientist. Гэты першы задакументаваны выпадак вывучэння малпай замежных выразаў паставіў пад сумнеў унікальнасць моўных здольнасцяў чалавека, піша "Корреспондент".

Група навукоўцаў з Ёркскага ўніверсітэта запісала гукі, якімі шымпанзэ з Эдынбуржскага заапарка называлі яблыкі. Навукоўцы працавалі з шасцю мясцовымі малпамі і сямю гасцямі з Нідэрландаў.

Пасля акустычнага аналізу воклічаў, біёлагі заўважылі, як за тры гады "галандскія" гукі паволі мяняліся, усё больш збліжаючыся з мясцовай "гаворкай". Пікавая чашчыня гукаў галандскіх шымпанзэ з 2010 да 2013 упала з 932 да 708 герц, даходзячы да шатландскага ўзроўню (657-597 герц).

Акрамя таго, шымпанзэ пасябравалі і ўсталявалі шчыльныя кантакты са сваімі новымі суседзямі. Гэта значыць, што малпы, як і людзі, асвойваюць чужую гаворку для таго, каб дапасавацца да новага калектыву.

Гэта даследаванне паставіла пад сумнеў адзін з найважнейшых прынцыпаў адрознення малпы ад чалавека.

Мяркуецца, што ў гаворцы шымпанзэ гукі, якія абазначаюць аб'екты, з'яўляюцца нязменнымі - бо яны адбываюцца ад некантраляваных выкрыкаў.

Людзі ж здольныя кіраваць тым, што яны прамаўляюць, і таму навучаюцца новым словам і замежным мовам. Аднак новае даследаванне ставіць гэтую пазіцыю пад пытанне.

"Мы паказалі, як шымпанзэ змянілі структуру сваіх выкрыкаў, каб галандскае вымаўленне "яблыка" падладзілася пад Эдынбуржскае. Акустычная структура крыкаў упершыню была адвязаная ад эмацыйнай нагрузкі", - сказала адна з навукоўцаў

Цяпер навукоўцы не выключаюць, што шымпанзэ могуць навучацца новым "словам" і ў прыродных варунках.

Здольнасць навучацца новым "словам", якія абазначаюць адзін і той жа аб'ект, магла з’явіцца ўжо шэсць мільёнаў гадоў таму, калі жыў апошні агульны продак людзей і чалавекападобных малпаў.

Варта адзначыць, што некаторыя навукоўцы паставіліся да высноў Слокамб з вялікім скепсісам. "Яна яшчэ раз паказала, што вусная камунікацыя ў прыматаў з'яўляецца больш гнуткай, чым звычайна разглядалася. Звязаныя з ежай воклічы ў шымпанзэ могуць злёгку варыявацца, але гэта хутчэй розныя акцэнты, чым словы з асобных моў, як "яблык" і "apple", - заявіў антраполаг Брэндан Уілер з Універсітэта Кента.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках