6 траўня 2024, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вярнула Беларусі 66 тон сыру, бульбы і мяса

20
Расея вярнула Беларусі 66 тон сыру, бульбы і мяса

У ветэрынарных сэртыфікатах не была пазначаная канкрэтная дата вырабу прадукцыі.

Таксама няма даты выдачы дакумэнта, паведамляе РІА «Новости».

Гэта і з'явілася прычынай пастановы аб вяртанні прадукцыі адпраўніку. Узоры падазронага мяса накіраваны для лабараторных даследаванняў у рэферэнтны цэнтр Рассельгаснагляду, аб іх выніках будзе паведамлена ўсім зацікаўленым службам, сказана ў паведамленні.

Напярэдадні на аўтадарозе М13 «Бранск - Гомель» у пункце папярэдняга паведамлення «Красны Камень» (Смаленская вобласць) быў забаронены ўвоз дзвюх партый сыру віцебскага ААТ «Верхнядзвінскі сырзавод». Тавар агульнай вагой больш за 26 тон накіроўваўся ў Арлоўскую вобласць.

Акрамя таго, забаронены ўвоз у Расею партыі гатовай малочнай прадукцыі вагой блізу 1,3 тоны, вырабленай у Віцебскай вобласці ААТ «Малако», якая рухалася ў Маскоўскую вобласць.

Як выявілі інспектары ўстановы, заладоўванне харчовай прадукцыі ажыццяўлялася без удзелу ветэрынарнага спецыяліста, хоць адпаведны сэртыфікат усё ж быў падрыхтаваны. Гэты тавар таксама вернуты адпраўніку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках