6 траўня 2024, панядзелак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Вайна паміж Захадам і Расеяй магчымая

10
Карл Більт: Вайна паміж Захадам і Расеяй магчымая

Былы міністр замежных спраў Швэцыі Карл Більт заклікаў павялічыць падтрымку Украіне.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю нямецкай газэце Frankfurter Allgemeine (пераклад - inopressa.ru).

"Жаданне Пуціна працягваць канфлікт ва Украіне будзе залежаць ад таго, наколькі далёка мы дазволім яму зайсці, - заявіў дыпламат, маючы на ўвазе Захад. - Пуцін паводзіць сябе як апартуніст. Цяпер ён намацвае слабыя заходнія краіны і робіць тое, што можа. Але калі ён наткнецца на жорсткі супраціў, то гэта падзейнічае на яго. Вось таму мы павінны дапамагчы Украіне. Перш за ўсё мы павінны значна павялічыць эканамічную і фінансавую падтрымку".

Наконт паставак узбраення ва Украіну з ЗША Більт сказаў: "Аптымальна было б, калі б расейцы з уласнай ініцыятывы пакінулі падтрымліваць паўстанцаў зброяй і жаўнерамі. Калі ж Масква будзе далей рабіць гэта, то ў Захаду неўзабаве проста не застанецца іншага варыянту, акрамя як дапамагчы Украіне абарончым узбраеннем". "Гэта небяспечна, але сітуацыя, калі расейцы змогуць бесперашкодна працягваць сваю агрэсію, будзе яшчэ больш небяспечнай", - мяркуе Більт.

"Вайна паміж Расеяй і заходнімі краінамі, на жаль, магчымая, і мы павінны прыкласці ўсе намаганні для таго, каб прадухіліць гэта", - сказаў дыпламат. Паводле ягоных слоў, цяперашняя сітуацыя вельмі небяспечная. У канфлікту супярэчлівая прырода: у ім вызначаецца не толькі лёс Украіны, але і лёс Расеі ды Еўропы. "Калі мы здолеем спыніць расейскую агрэсію і захаваць суверэнную ды дэмакратычную Украіну, гэта з часам зменіць і Расею. Калі Крэмль здалее дэстабілізаваць Украіну і ператварыць яе ў зону канфрантацыі, то ў расейскай палітыцы ўмацуюцца мілітарызм і рэвізіянізм, і ў такім выпадку пад агрэсію падпадзе не толькі Украіна", - прагназуе Більт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках