6 траўня 2024, панядзелак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даход Беларусі ад транзіту ўпаў да $3 мільярдаў

2
Даход Беларусі ад транзіту ўпаў да $3 мільярдаў

Даход ад транзіту ў 2014 годзе склаў $3 млрд і скараціўся ў параўнанні з 2013 годам на 3,2%.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у міністэрстве транспарту і камунікацый краіны на падагульняльнай калегіі міністэрства, якая адбылася ў чацвер.

"За 2014 краіна атрымала агульнага даходу ад транзіту на суму $3 млрд. Разам з тым, не выпала знівеляваць негатыўныя наступствы на транзіт тавараў па тэрыторыі Беларусі эканамічных санкцый ЗША і Еўразвязу ў дачыненні да Расеі і гандлёвага эмбарга Расеі ў дачыненні да шэрагу тавараў з краін Еўразвязу", - паведамілі ў Мінтрансе. Паводле звестак транспартнага міністэрства, у 2013 годзе сумарны даход Беларусі ад транзіту склаў $3,1 млрд. Такім чынам, у 2014 годзе даход ад транзіту скараціўся ў параўнанні з 2013 годам на 3,2%.

У той жа час у Мінтрансе адзначылі, што ў 2014 годзе, нягледзячы на значную змену замежнаэканамічнай кан'юнктуры, здолелі пераламаць адмоўны за апошнія 3 гады трэнд у частцы дзейнасці грузавога транспарту.

"У аб'ёме перавозкі грузаў здолелі кампенсаваць штомесячнае падзенне трубаправоднага транспарту і за год выйсці на прырост 0,2 пункта ў цэлым у краіне пры прагнозе прыросту на 0,5%. Аналагічныя тэндэнцыі дасягнутыя і ў частцы грузаабарачэння, дзе тэмп росту склаўся на узроўні 100,6% пры прагнозе 101%", - праінфармавалі ў міністэрстве.

Там таксама паведамілі, што ў гандлі транспартнымі паслугамі быў атрыманы прафіцыт у суме $ 2 млрд, што складае больш за 90% ад агульнай сумы прафіцыту ў гандлі паслугамі краіны.

"Разам з тым, негатыўныя тэндэнцыі ў сусветнай ды айчыннай эканоміцы і звязаныя з імі абмежаванні не маглі не адбіцца на экспарце транспартных паслуг. У параўнанні з 2013 годам назіралася зніжэнне экспарту транспартных паслуг як у цэлым у краіне (99,3%), так і ў Мінтрансе (95%)", - праінфармавалі ва ўстанове, заўважыўшы, што ў 2012-2013 гадах экспарт паслуг паказваў штогадовы прырост у 1,5 разы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках