29 красавiка 2024, панядзелак, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі шукалі ў кнігах Зянона Пазняка экстрэмізм

5
Мытнікі шукалі ў кнігах Зянона Пазняка экстрэмізм

Паўлу Севярынцу вернуць затрыманыя на мытні кнігі Зянона Пазняка.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

Увечары 13 кастрычніка 2014 года Паўла Севярынца затрымалі на памежным пераходзе "Брузгі", калі ён вяртаўся з Беластока (Польшча). Пасля паказу пашпарта Севярынца павялі на асабовы надгляд і сканфіскавалі шэраг кніг Зянона Пазняка.

Пасля двух зваротаў беспасярэдне на пункт прапускання "Брузгі" і ў Гарадзенскую рэгіянальную мытню палітык 6 лютага атрымаў адказ, падпісаны намеснікам начальніка мытні. У адказе паведамляецца, што спецыяльная камісія правяла экспэртызу кніг Пазняка "наконт наяўнасці прыкмет экстрэмізму" (экспэртныя высновы ад 28.01.2015) і вызначыла, што ў гэтай літаратуры прыкмет экстрэмізму няма.

З 26 канфіскаваных кніг уладальніку вернуць толькі 25. Кніга "Тэра Дэй" знаходзіцца на экспэртызе.

"Дзякуй Богу, нарэшце прыйшоў адказ, прычым па-беларуску, на мове звароту. Добра, што ў органаў стала розуму не прыдумляць "прыкмет экстрэмізму" ў кнігах Зянона Пазняка. Праміне час, і кнігі Зянона будуць вывучаць беларускія школьнікі, а не экспэрты камісіі аб экстрэмізме. Ну а наконт кнігі "Тэра Дэй", напэўна, яна надта спадабалася чытачам з камісіі. Буду пісаць асобную заяву, каб яе вярнулі", - пракамэнтаваў сустаршыня БХД.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках