28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты прадаўжаюць расці

7
Кошты нафты прадаўжаюць расці

Сусветныя кошты нафты ў панядзелак, 9 лютага, дэманструюць станоўчую дынаміку, нягледзячы на падзенне ўзроўню імпарту ў Кітаі.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, піша "Корреспондент".

На 09:02 паводле Менску кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую сумесь Brent павялічыўся на 0,35% - да 58 даляраў за барэль.

Кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на лёгкую нафту маркі WTI павысіўся на 1,10% - да 52,26 даляра за барэль.

У мінулыя выходныя Нацыянальнае статыстычнае бюро Кітая апублікавала звесткі, паводле якіх імпарт у краіне за студзень у гадавым вымярэнні ўпаў на 19,9% супраць 2,4% месяцам раней. Звесткі апынуліся горшыя за прагнозы аналітыкаў, якія чакалі падзення паказчыка на ўзроўні 3%.

На думку аналітыкаў, слабыя статзвесткі могуць у далейшым уплываць на кошт "чорнага золата". "Слабыя звесткі што да гандлю ў Кітаі, хутчэй за ўсё, акажуць ціск на прамысловыя таварныя рынкі", - адзначаюць аналітыкі ANZ Bank.

"Звесткі што да імпарту сведчаць аб істотным спадзе ў прамысловым сектары. Першы квартал можа быць даволі жахлівым", - адзначыў эканаміст Conference Board у Пекіне Эндру Полк.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках