28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава - на другім месцы ў агульным заліку Кубка свету ў біятлоне

5
Домрачава - на другім месцы ў агульным заліку Кубка свету ў біятлоне

У агульным заліку Кубка свету Дар'я Домрачава цяпер набрала 723 балы і па-ранейшаму знаходзіцца на другой пазіцыі, саступаючы Кайсе Мякярайнен 27 балаў.

Перамогай славенскага біятланіста Якава Фака у гонцы пераследу ў чэшскім Новэ Места завяршыўся сёмы этап Кубка свету, паведамляе БелТА.

Дыстанцыю працягласцю 12,5 км славенец прайшоў за 37 мін. 24,9 сек., дапусціўшы толькі адзін промах на 4 агнявых рубяжах. Нямецкі біятланіст Сымон Шэмп, які заняў другое месца, адстаў ад пераможцы на 4,4 сек. пры адным недакладным стрэле, а трэцім з адставаннем 13,3 сек. фінішаваў лідар агульнага заліку Кубка свету француз Мартэн Фуркад, які страляў без промахаў. Адзіны з беларускіх удзельнікаў гонак Дзмітрый Дзюжаў саступіў пераможцу 6 мін. 11,5 сек., 6 разоў даслаўшы кулі «ў малако». Юрый Лядаў і Уладзімір Чапелін на старт не выйшлі.

У агульным заліку наперадзе Мартэн Фуркад - 663 балы, на другой пазіцыі Сымон Шэмп - 657, трэцяе месца ў расейца Антона Шыпуліна - 600.

Пазіцыі беларускіх біятланістаў такія: 49 - Юрый Лядаў (63 балы), 56 - Уладзімір Чапелін (49), 76 - Дзмітрый Дзюжаў (10)

Жаночую гонку пераследу на 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі напярэдадні выйграла лідар беларускай зборнай Дар'я Домрачава, другой была фінская біятланістка Кайса Мякярайнен, трэцяй гонку завяршыла немка Лаура Дальмайер.

У агульным заліку Кубка свету Дар'я Домрачава цяпер набрала 723 балы і па-ранейшаму знаходзіцца на другой пазіцыі, саступаючы Кайсе Мякярайнен 27 балаў. Трэцяе месца займае ўкраінка Валянціна Семярэнка, у якой 579 балаў.

Акрамя таго, Дар'я Домрачава лідуе ў заліку спрынтэрскіх гонак, набраўшы 292 балы, другі ідзе Кайса Мякярайнен - 281, трэцяе месца займае чэшка Вераніка Віткова - 258.

Астатнія беларускія лыжніцы ў агульным кубкавым заліку знаходзяцца на наступных месцах: 12 - Надзея Скардзіна (346 балаў), 40 - Надзея Пісарава (122), 52 - Ірына Крыўко (71), 54 - Анастасія Дубарэзава (51).

У заліку Кубка нацый жаночая зборная Беларусі займае трэцяе месца, набраўшы 4721 бал. Лідуюць нямецкія біятланісткі - 4965, у чэшскіх спартовак другое месца і 4884 балы.

Сярод мужчынскіх каманд наперадзе нарвежцы (5338), другая пазіцыя ў каманды Нямеччыны (5039), замыкаюць тройку лідэраў расейцы (4981). Зборная Беларусі цяпер на 14-й пазіцыі (3196).

Наступны этап Кубка свету пройдзе ў канцы гэтага тыдня ў нарвежскім Халменколене. У ягонай праграме ўключана 6 стартаў:

12 лютага

жаночая індывідуальная гонка на 15 км з 4 агнявымі рубяжамі,

мужчынская індывідуальная гонка на 20 км з 4 агнявымі рубяжамі;

14 лютага

жаночы спрынт на 7,5 км з 2 агнявымі рубяжамі,

мужчынскі спрынт на 10 км з 2 агнявымі рубяжамі;

15 лютага

жаночая эстафета 4х6 км,

мужчынская эстафета 4х7,5 км.

Пасля нарвежскага кубкавага этапу лепшыя біятланісты планеты будуць рыхтавацца да чэмпіянату свету, які адбудзецца ў фінскім Кантыялахці з 5 да 15 сакавіка.

Фота: AP

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках