28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасольства Расеі ў Празе пікетавалі пад бел-чырвона-белымі сцягамі

2

Антываенная акцыя прайшла ля амбасады РФ у Чэхіі 8 лютага.

«Пуцін, рукі прэч ад Украіны!» - пад такім дэвізам чэхі, украінцы і беларусы правялі акцыю салідарнасці з Украінай, паведамляе «Радыё Свабода».

Удзельнікі разгарнулі вялікае 10-метровае жоўта-блакітнае палотнішча, а таксама некалькі бел-чырвона-белых і чэшскіх сцягоў. Людзі скандавалі «Слава Украіне» і маліліся за ўкраінскіх вайскоўцаў, якія абараняюць родную зямлю ад акупантаў.

«18 гадоў тут жывем. Заўсёды прыходзім, каб падтрымаць украінцаў. Гэта нашы браты, суседзі. Ад сітуацыі ва Украіне і наша будучыня залежыць. Мы не паспелі разам з прыбалтамі ўцячы ад маскоўскага іга. А цяпер Масква ўжо моцная», - сказаў адзін з беларусаў, якія бралі ўдзел у акцыі.

Дэманстранты праспявалі ўкраінскі гімн і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках