27 красавiка 2024, Субота, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: а Пуціных жа - двое

14
Віктар Шандаровіч: а Пуціных жа - двое

Ёсць стары анекдот пра псіхіятра, якому пашанцавала з пацыентам, таму што ў таго раздваенне асобы, і плацяць абодва...

Масква вядзе працу над пошукам мірнага ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны з акцэнтам на мірны план прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў расейскім МЗС.

Сапраўды, гэта карціна, поўная непадробнага драматызму, - пошукі Пуціным мірнага ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны, прычым не абы як, а паводле плана Пуціна, піша пісьменнік-сатырык Віктар Шандаровіч на сайце gordonua.com.

Ёсць стары анекдот пра псіхіятра, якому пашанцавала з пацыентам, таму што ў таго раздваенне асобы, і плацяць абодва...

Ото ж, маецца Пуцін, які развязаў гэтую вайну і прадаўжае яе весці. І ў той жа самы час дзесьці непадалёк жыве Пуцін-міратворац, заклапочаны пошукамі міру.

Калі б гэты другі ўстаў у поўны рост і проста надаваў першаму па цыбуліне, вайна на Украіне спынілася б, трэба заўважыць, сама сабой, цягам тыдня. Але праблема ў тым, што другі Пуцін - чалавек нясмелы і непрыкаяны, і ўвесь час кансультуецца з першым (дасканалым, трэба заўважыць, прыдуркам).

- Сябар мой, - кажа ён яму, бывала, са свайго гуманітарнага кутка, - як бы нам спыніць гэтую вайну?

- Паводле майго плану, - суха адказвае першы, не падымаючы галавы ад мапы баявых дзеянняў.

- А, гэта... што за план-такі?

Тут першы падымае вочы на другога і глядзіць на яго пільна і грэбліва.

- Ты што, тупы?

- Не, - няўпэўнена адказвае другі.

Першы моўчкі махае рукой і схіляецца над мапай.

- Не, ну добра, - енчыць другі. - Ну, скажы, што за план-такі?

- Пакінуць усё, як ёсць! - шыпіць першы. - А гэтыя каб усе адвалілі - Мэркель-шмэркель, піндосы з жабніку... Зразумеў?

- А-а, - кажа другі, - так, зразумеў...

- Ну, вось у гэтым кірунку і шукай, - наказвае яго першы і робіць кароткі знак рукой, спыняе аўдыенцыю. І другі ідзе шукаць мірнае ўрэгуляванне ў паказаным кірунку.

Начэй не спіць, абшукаўся ўжо...

Адрозненне гэтай карціны ад анекдота, расказанага вышэй, складаецца ў тым, што плацяць за цяжка-хворага псіхічна гаспадара - Расея і Украіна.

Заплачана ўжо пяццю тысячамі жыццяў і паўтара мільёнамі бежанцаў. Заплачана будучай няўхільнай дэградацыяй велізарнай краіны і пеклам ў суседняй, яшчэ ўчора сяброўскай краіне...

І адзін д'ябал ведае, чым будзе доўжыцца плата самым найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках