28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадавачка ў шапіку «Мінскаблсаюздруку» скрала 75 мільёнаў

3
Прадавачка ў шапіку «Мінскаблсаюздруку» скрала 75 мільёнаў

Жыхарка Салігорска падазраецца ў прысваенні і растраце маёмасці ў значнай суме.

Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта паводле матэрыялаў супрацоўнікаў аддзялення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Салігорскага РАУС распачатая крымінальная справа ў дачыненні да мясцовай жыхаркі, 1980 года нараджэння, якая падазраецца ў прысваенні і растраце маёмасці ў значнай суме, паведамілі charter97.org у прэс-службе СК.

Як паведамілі ва Упраўленні Следчага камітэта Менскай вобласці, устаноўлена, што «падазраваная, якая працавала прадавачкаю ў шапікаў у Салігорскім аддзяленні «Менскаблсаюздруку» і з'яўляючыся матэрыяльна-адказнай асобаю, цягам 2014 г. прысвойвала даручаныя ёй у сілу службовых абавязкаў таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Растратамі маёмасці ў асабістых мэтах, нанесла шкоду на суму блізу 75 мільёнаў рублёў».

Падчас першапачатковых следчых дзеянняў жанчына пакаялася і, усвядоміўшы віну ў злачынстве, добраахвотна пакрывае прычыненую шкоду.

Крымінальная справа расследуецца паводле ч. 3 арт. 211 (прысваенне і растрата маёмасці асобай, якой яно даверанае, здзейсненае ў значнай суме) Крымінальнага кодэкса.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках