28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну

4
Пачаўся збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну

Праект помніка стварыў скульптар Мікалай Байрачны.

24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. У сакавіку будзе гадавіна з дня ягонай смерці. Таму вясной плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект, які адобрылі сваякі, піша БелаПАН.

Саюз беларускіх пісьменнікаў і "Згуртаванне беларусаў свету" мяркуюць, што годна ўвекавечыць памяць Рыгора Барадуліна - справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто шануе памяць аб знакамітым беларускім паэце, выказаць яму сваю любоў і павагу, зрабіўшы свой уклад у стварэнне і ўсталяванне помніка.

Далучыцца да гэтай ганаровай справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна:

ААТ "Беларусбанк" філіял 514 код 614 УНП 100420079

код віду ўкладу 9004 (дамова дабрачыннага рахунку №000039)

атрымальніца Кліміна Дамініка Канстанцінаўна

прызначэнне плацяжу - добраўпарадкаванне пахавання

Зрабіць плацёж можна ва ўсякім аддзяленні банка і таксама з дапамогай інфакіёскаў і інтэрнэт-банкінгу (выбраць "плацяжы" - "адвольныя плацяжы" - "плацёж па рэквізітах").

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках