29 красавiка 2024, панядзелак, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Бураўкін: Адышоў апошні паэт незямной прыгажосці

7
Генадзь Бураўкін: Адышоў апошні паэт незямной прыгажосці

Рыгор Барадулін - паэт, унікальны не толькі для Беларусі.

Пра гэта сказаў беларускі паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«На жаль, так атрымалася, што і ў мяне няма сіл і здароўя казаць пра гэтую страшную навіну. Адышоў унікальны для Беларусі і не толькі для Беларусі паэт, апошні паэт незямной прыгажосці. Натуральны, моцна беларускі. Паэт такой сілы, што я не магу яшчэ казаць пра яго веліч, гэта вызначыць час. Але шчасце, што Бог паслаў нам гэтага генія, чараўніка, празорцу. Гэта вельмі рэдка здараецца, што прыходзяць паэты такой сілы. Але шчасце, што гэта здарылася.

Дарагі Рыгор. Ты з намі. Мы дыхаем з табой. Жывем з табой. Ты будзеш жыць доўга побач з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Васілём Быкавым. Не хачу і не магу гаварыць « жыў». Не маю права. Не мела права і здарыцца тое, што здарылася з табой. Ты з намі», - сказаў Генадзь Бураўкін.

Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках