28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі чыноўнік заклікаў спыніць паляванне на бабуль

8
Расейскі чыноўнік заклікаў спыніць паляванне на бабуль

Віцэ-спікер Дзяржсавета Комі Аляксандр Макаранка заклікаў спыніць паляванне на бабуль.

Пра гэта чыноўнік напісаў на сваёй старонцы ва «Вконтакте».

«Мяркую, што калі «паляванне на бабуль» пачалася ва ўсёй Расеі, то гэта прынцыповая пазіцыя кіраўніцтва гандлёвай сеткі, якую трэба тэрмінова мяняць. Змагацца з крадзяжамі, безумоўна, неабходна, але, калі справа тычыцца пажылых людзей, трэба праяўляць яшчэ чуласць і разуменне», - заявіў віцэ-спікер.

Такім чынам Макаранка пракаментаваў пастанову Ухцінскага міравога суддзі аб накладанні штрафу ў 5000 рублёў 79-гадовай жанчыне за крадзеж двух кілаграмаў цукерак і дзясятка яек з крамы «Магніт», размешчанай на вуліцы Юбілейнай. Макаранка ўдакладніў, што прадстаўнік «Магніта» як пацярпелы бок мог скарыстацца сваім працэсуальным правам і дараваць пажылой жанчыне, але гэтага не адбылося, піша Lenta.ru.

Гісторыя атрымала шырокі рэзананс: ужо з'явіліся ахвотныя дапамагчы бабулі аплаціць штраф. Ва Ухце і ў Сыктыўкары мясцовыя актывісты плануюць правядзенне акцыі «Дзень без Магніта» на 14 лютага. Яны прапануюць у добраахвотным парадку адмовіцца ад наведвання крам гэтай гандлёвай сеткі.

У лютым у Кранштадце адбылася такая гісторыя - 81-гадовую блакадніцу Раўзу Галімаву затрымалі ў краме «Магніт» паводле падазрэння ў крадзяжы трох пачкаў масла. Жанчыну даставілі ў аддзел паліцыі, дзе яна адчула сябе дрэнна і неўзабаве памерла.

Паводле вынікаў пракурорскай праверкі довады віны блакадніцы знойдзеныя не былі. Паводле факта здарэння распачатая крымінальная справа паводле артыкула 109 КК РФ «Прычыненне смерці з неасцярожнасці». Прадстаўнікі крамы выбачыліся перад сваякамі толькі праз тры дні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках