28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан гатовы забараніць увоз расейскіх аўтамабіляў

16
Казахстан гатовы забараніць увоз расейскіх аўтамабіляў

Асноўная мэта магчымай забароны - падтрымка ўнутранай эканомікі Казахстана.

Увоз аўтамабіляў у Казахстан з Расеі можа быць часова забаронены. Улады рэспублікі маюць намер пачаць у лютым кансультацыі ў гэтым пытанні з расейскай стараной, паведамляе «За рулем.РФ».

Асноўная мэта магчымай забароны - падтрымка ўнутранай эканомікі, якая адчувае ціск праз дэвальвацыю рубля і змяненне попыту на тавары, якія прадаюцца ў Расеі. Многія аўтааматары з Казахстана з канца мінулага года ў вялікіх колькасцях набываюць новыя і патрыманыя аўтамабілі ў Расеі дзеля значнай выгады, калі перавесці кошты ў замежную валюту.

Нацыянальная палата прадпрымальнікаў Казахстана прапанавала ўраду краіны ўвесці часовае абмежаванне на ўвоз тавараў, адчувальных да рублёвай дэвальвацыі, сярод іх аўтамабілі, прадукты харчавання і будматэрыялы. Акрамя таго, улады Казахстана прапануюць дазволіць увоз аўтамабіляў у краіну толькі афіцыйным дылерам. Значны рост паставак новых і патрыманых аўтамабіляў з Расеі ў Казахстан прычыніўся да падзення мясцовага рынку новых аўтамабіляў у 2014 годзе.

Казахстан з'яўляецца адным з асноўных замежных рынкаў для шэрагу расейскіх аўтакампаній, у тым ліку для АўтаВАЗа і яго супольнага прадпрыемства з GM, УАЗа, КАМАЗа. Таксама адгружаюць прадукцыю ў Казахстан расейскія заводы Renault, Toyota, Hyundai і FordSollers.

Фота: izvestia.ru

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках