28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь забараніла ўвоз жывёлы з Нарвэгіі

7
Беларусь забараніла ўвоз жывёлы з Нарвэгіі

У Нарвэгіі зарэгістраваны выпадак захворвання на каровіна шаленства.

Гэтая пастанова прынятая ў сувязі з паступленнем інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро пра тое, што на тэрыторыі Нарвэгіі (фюльке (губерні) Нур-Трондэлаг) зарэгістраваны выпадак захворвання на энцэфалапатыю буйной рагатай жывёлы. Адпаведная пастанова з нагоды ўвозу буйной рагатай жывёлы апублікавана на сайце дэпартамэнта ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БелаПАН.

«У сувязі з гэтым дэпартамэнт інфармуе аб патрэбе захадаў для недапушчэння ўвозу на тэрыторыю Беларусі з Нарвэгіі племянной, карыстальнай і забойнай буйной рагатай жывёлы, авечак і коз, дзікіх, заапарковых і цыркавых жывёлін, адчувальных да гэтага захворвання, а таксама мяса ды іншай сыравіны, атрыманага ад іх, гарбарнай, рогакапытнай і кішкавай сыравіны, кармоў і кармавых дадаткаў жывёльнага паходжання, якія змяшчаюць у сваім складзе ДНК жуйных жывёлін», - гаворыцца ў дакумэнце.

Губкападобная энцэфалапатыя буйной рагатай жывёлы (ГЭБРЖ), або каровіна шаленства, - гэта смяротнае захворванне мозгу буйной рагатай жывёлы. Інкубацыйны перыяд хваробы доўжыцца чатыры-пяць гадоў, а смерць зазвычай надыходзіць праз некалькі месяцаў пасля з'яўлення сімптомаў хваробы. Аб гэтай хваробе стала вядома ў 1986 годзе, калі яна з'явілася сярод буйной рагатай жывёлы ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. ГЭБРЖ звязваюць са з'яўленнем у людзей яе тыпу - хваробы Кройцфэльда-Якаба.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках