28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр Таджыкістана патрабуе публічнага суда над ім

1
Экс-міністр Таджыкістана патрабуе публічнага суда над ім

Зайд Саідаў патрабуе правядзення публічнага судовага працэсу паводле новай крымінальнай справы супраць яго.

Вядомы прадпрымальнік ды экс-міністр прамысловасці і энэргетыкі Таджыкістана Зайд Саідаў, асуджаны на 26 гадоў, звярнуўся да Вярхоўнага суда краіны з патрабаваннем аб правядзенні публічнага судовага працэсу паводле новай крымінальнай справы супраць яго, паведамляе BBC.

Цяпер Саідаў абвінавачваецца ў эканамічных злачынствах, у тым ліку ў адмыванні даходу, хаванні падаткаў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

"Абвінавачванні, выстаўленыя супраць мяне, носяць эканамічны характар, таму я патрабую, каб былі захаваныя мае правы і правы тых, хто павінен быць на працэсе, у тым ліку прадстаўнікоў СМІ. У адваротным выпадку я адмоўлюся ад удзелу ў судовых пасяджэннях", - гаворыцца ў звароце экс-міністра.

Адзін з самых гучных судовых працэсаў за апошнія гады над Зайдам Саідавым, якога шмат хто параўноўвае з Хадаркоўскім, прайшоў у канцы 2013 года.

Працэс быў абвешчаны закрытым, а крымінальная справа сакрэтнай. У часе слуханняў адвакаты Саідава звярнуліся да суда з просьбай зняць з крымінальнай справы грыф сакрэтнасці. Суд адмовіў і пакінуў без змены статус працэсу.

Саідаў быў прызнаны вінаватым паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу - у згвалтаванні, шматжонстве, атрыманні хабару і махлярстве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках