3 траўня 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты зноў падаражэлі

5
Цыгарэты зноў падаражэлі

1 сакавіка ў Беларусі зноў павышаныя максімальныя раздробныя кошты на асобныя маркі цыгарэт.

Інфармацыя аб новых коштах размешчаная на сайце Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, піша БелаПАН.

Больш за ўсё - на 14,3% - падаражэлі цыгарэты марак Sobranie Black Russian і Sobranie Cocktail, цяпер яны каштуюць 40 тыс. рублёў. У меншай ступені (на 0,4%) падаражанне закранула маркі LD Club Extra Lounge - 10,95 тыс.

Кошт цыгарэт Capri вырас на 5,4% (да 9,8 тыс. рублёў), Lucky Strike - на 3,7% (14 тыс.), Vogue - на 2,9% (17,5 тыс. рублёў).

Апошні раз кошты цыгарэт павышаліся 1 лютага - тады падаражанне склала ад 3,4% да 21%.

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты цыгарэт. Раней кошты рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках