7 траўня 2024, aўторак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыю не спыніць

8
Інфляцыю не спыніць

Індэкс спажывецкіх коштаў тавараў і паслуг у лютым 2015 года ў параўнанні з студзенем 2015-га склаў 101,7%, са снежнем 2014 - 104,1%.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, піша БДГ.

Базавы індэкс спажывецкіх коштаў, які выключае змену коштаў асобных тавараў і паслугі, што падпадаюць пад уплыў чыннікаў адміністрацыйнага і сэзоннага характару, у лютым 2015 года ў параўнанні з студзенем гэтага года склаў 101%, са снежнем 2014-га - 102,8%.

Харчовыя тавары ў лютым падаражэлі на 2,3% у параўнанні з студзенем гэтага года, Кошты нехарчовых тавараў выраслі на 0,7% у лютым і на 3,1% - з пачатку года.

Кошты і тарыфы на платныя паслугі павялічыліся на 2% у лютым і на 6% - за два месяцы.

Найбольшы рост коштаў і тарыфаў паказалі паслугі ЖКГ - 7,1%, у тым ліку 14,2% тэхабслугоўванне жылых дамоў, 8,8% - электразабеспячэнне і 5,8% - водазабеспячэнне.

Нагадаем, што індэкс спажывецкіх коштаў тавараў і паслуг у студзені 2015 года ў параўнанні са снежнем 2014 склаў 102,4%. За мінулы год гэты паказчык значна перасягнуў прагнозны парамэтар і склаў 16,2%. Мэтавы арыенцір інфляцыі ў 2015 годзе вызначаны на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем 2%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках