7 траўня 2024, aўторак, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фота меркаваных забойцаў Нямцова апублікаваныя ў СМІ

26

Аўтамабіль «ЗАЗ-Chance» патрапіў у аб'ектыў камер відэаназірання незадоўга да забойства.

Фатаграфіі самахода, у якім, як мяркуецца, знаходзіліся падазраваныя ў забойстве Барыса Нямцова Заур Дадаеў і Анзор Губашаў, з'явіліся на сайце расейскага выдання «Московский комсомолец».

Аўтамабіль «ЗАЗ-Chance» патрапіў у аб'ектыў камер відэаназірання незадоўга да забойства. Паводле інфармацыі выдання, на гэтым транспартным сродку кілеры перасоўваліся ўночы 28 лютага. Аўтамабіль быў набыты ў верасні 2014 года.

Аб затрыманні Анзора Губашава і Заура Дадаева стала вядома 7 сакавіка. Пра гэта паведаміў кіраўнік ФСБ Расеі Аляксандр Бортнікаў. Пазней былі затрыманыя яшчэ трое падазраваных - малодшы брат Губашава Шагіт, Хамзад Бахаеў і Тамерлан Эскерханаў. Усе падазраваныя будуць знаходзіцца пад арыштам да 28 красавіка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках