6 траўня 2024, панядзелак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Пастанова аб падаўжэнні санкцый супраць РФ будзе прынятая ў чэрвені

1
Дональд Туск: Пастанова аб падаўжэнні санкцый супраць РФ будзе прынятая ў чэрвені

Пастанова аб практычным працягу санкцыяў у дачыненні да Расеі будзе прынятая на чэрвеньскім саміце ЕЗ.

Пра гэта заявіў у Вашынгтоне старшыня Еўрарады Дональд Туск, піша РІА «Новости».

Кіраўнік Еўрарады знаходзіцца ў ЗША з двухдзённым візітам. На прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне для польскіх журналістаў Туск сказаў, што Еўразвяз не гатовы сёння на ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць РФ, так як у Еўропе няма адзінага пункту гледжання.

«Мае намаганні накіраваныя на ўтрыманне санкцый. У Еўропе пераважае меркаванне, што пастанова аб практычным працягу санкцыяў павінна быць прынятая ў чэрвені (на саміце ЕЗ). Гэта пазіцыя некалькіх дзяржаў. Некаторыя краіны мяркуюць, што гэта (пастанова) павінна быць прынятая ў сакавіку», - сказаў Туск.

Са слоў кіраўніка Еўрарады, у пытанні санкцый супраць РФ «мінімум, які задаволіць таксама Вашынгтон, гэта цвёрдая пазіцыя, што б папярэджвала б (Расею), што санкцыі захаваюцца ў выпадку парушэння менскіх дамоўленасцей і ў выпадку, калі яны не будуць рэалізоўвацца».

«Гэта я ў стане рэалізаваць на бліжэйшым пасяджэнні Еўрарады, ці ўдасца нешта больш - пабачым», - сказаў Туск.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках