5 траўня 2024, Нядзеля, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель заклікала падоўжыць санкцыі супраць Расеі

7
Ангела Мэркель заклікала падоўжыць санкцыі супраць Расеі

Канцлерка Нямеччыны заклікала захаваць санкцыі супраць РФ у сувязі з сітуацыяй ва Украіне.

Пра гэта Ангела Мэркель заявіла падчас візіту ў Японію, паведамляе ў панядзелак, 9 сакавіка, РІА «Новости» са спасылкай на агенцтва Kyodo. Адначасова яна прызнала неабходнасць пошуку дыпламатычнага развязання канфлікту.

Акрамя таго, Ангела Мэркель у сваім выступе выказалася за рэформу Рады бяспекі ААН і адзначыла важнасць намаганняў і супрацоўніцтва з Японіяй і Бразіліяй, у прыватнасці, у справе барацьбы з міжнародным тэрарызмам.

Увечары ў панядзелак адбудзецца сустрэча Мэркель з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндзо Абэ, на якой, як чакаецца, будуць абмяркоўвацца пытанні партнёрства ў рамках G7, сітуацыя ва Украіне, антытэрарыстычныя захады, рэформа РБ ААН, узаемадзеянне ў рэгіянальных пытаннях ва Усходняй Азіі і на Блізкім Усходзе . Таксама бакі абмяркуюць шляхі ўзаемадзеяння дзвюх краін у рамках G7 у дачыненні да Расеі ў сувязі з сітуацый ва Украіне.

Гэта першы за апошнія сем гадоў афіцыйны візіт канцлеркі ФРГ у Японію. У першы дзень двухдзённага візіту, 9 сакавіка, адбудзецца аўдыенцыя Мэркель у імператара Японіі Акіхіта, сустрэча з прэм'ер-міністрам Сіндзо Абэ, паводле вынікаў якой абодва лідары дадуць сумесную прэс-канферэнцыю. У рамках візіту пройдуць сустрэчы з прадстаўнікамі японскай бізнэс-супольнасці, жаночых грамадскіх арганізацый, а таксама з кіраўніцтвам апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках