30 красавiка 2024, aўторак, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Санкцыі супраць Расеі будуць прадоўжаныя

1
Лінас Лінкявічус: Санкцыі супраць Расеі будуць прадоўжаныя

Раней ці пазней санкцыі супраць Расеі будуць прадоўжаныя, аднак пакуль такога пытання няма ў парадку дня.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус ў суботу ў Рызе на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕЗ, піша "Еўрапейская праўда".

"Яна (пастанова аб падаўжэнні санкцый) можа быць прынятая хутчэй раней, чым пазней - калі прыйдзе час" - сказаў ён.

"Аднак цяпер пытанне падаўжэння санкцый не з'яўляецца тэмай дыскусій. Яго няма ў парадку дня. Мы проста абменьваемся поглядамі", - дадаў Лінкявічус.

"У нас не было мэты развязваць гэтае пытанне, не было такога абмеркавання, нацэленага на вынік", - адзначыў кіраўнік МЗС Літвы.

Акрамя таго, з ягоных слоў, папярэднія дамоўленасці аб павелічэнні колькасці назіральнікаў АБСЕ ва Украіне не развязваюць галоўнай праблемы - доступу да мяжы.

"Пашырэнне місіі АБСЭ гэта добра, але недастаткова. Галоўная праблема не развязаная - я маю на ўвазе доступ да вонкавай мяжы, абмежаваны доступ да гарачых пунктаў. Аднак павелічэнне колькасці (назіральнікаў) гэта правільны крок, хоць ён і не развяжа галоўнай праблемы" - падкрэсліў Лінкявічус.

Нагадаем, паводле вынікаў першага дня нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС міністры прышлі да высновы, што ЕЗ гатовы пашырыць санкцыі ў выпадку парушэння Менскіх пагадненняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках