6 траўня 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты ў Нью-Ёрку апусціўся да $48 за барэль

5
Кошт нафты ў Нью-Ёрку апусціўся да $48 за барэль

Нафта гатунку WTI (заходнетэхаская)на Ньюёрскай таварнай біржы ў аўторак патаннела на 1,71 даляра (3,42%).

Ф'ючэрсныя кантракты на яе пастаўкі ў красавіку падпісваліся коштам 48,29 даляра за барэль, піша «Корреспондент».

На лонданскай міжкантынентальнай біржы ф'ючэрсных угод кошт кантрактаў на пастаўкі сумесі Brent (якая складаецца з нафты, якая здабываецца з розных свідравін на шэльфе Паўночнага мора) паменшыўся на 2 даляра (3,2%), да 56,53 даляра за барэль.

Далейшае патанненне нафты аналітыкі тлумачаць слабасцю сусветнай эканомікі і зніжэннем тэмпаў эканамічнага росту Кітая, што гарантуе захаванне глабальнага перавышэння прапановы над попытам.

Зніжэнню коштаў спрыяюць як павелічэнне прамысловых запасаў паліва ў ЗША, так і рэгулярныя пацверджанні прадстаўнікоў краін АПЕК аб намеры захоўваць нафтаздабычу на цяперашнім узроўні.

Як раней паведамлялася, аналітыкі амерыканскіх інвестыцыйных банкаў ўсумніліся ў тым, што сусветныя кошты нафты найбліжэйшым часам упадуць да прадказаных раней 40 даляраў.

Фота: AFP

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках