6 траўня 2024, панядзелак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэт Віланскі: У фінале турніру ў Індыян-Уэлсе Азаранка падолее Уільямс

5
Мэт Віланскі: У фінале турніру ў Індыян-Уэлсе Азаранка падолее Уільямс

У фінале турніру BNP Paribas Open у Індыян-Уэлсе беларуска Вікторыя Азаранка нанясе паразу амерыканцы Серэне Уільямс.

Так мяркуе аглядальнік амерыканскага інтэрнэт-выданні ESPN Мэт Віланскі, піша gotennis.ru.

«Апошнім разам Уільямс гуляла ў Індыян-Уэлсе 14 гадоў таму і тады ж заваявала тытул. Вынікі лёсавання спрыяюць ёй - Серэна не згуляе са спаборнікамі з Топ-10 да чвэрцьфіналу.

На іншым канцы сеткі ўсё яшчэ цікавей. Марыя Шарапава можа сустрэцца са сваёй прынцыповай спаборніцай - Вікторыяй Азаранкай. Яны не сустракаліся ўжо амаль два гады, але Вікторыя апошнім часам знайшла свой рытм.

Прагноз: у фінале турніру Азаранка падолее Уільямс», - напісаў Віланскі у сваім артыкуле.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках